Verification: d44cd8aecc6251d9

2018/2019 учебный год

В Гродно преподаватели вуза будут учить школьников писать научно-исследовательские труды

23.01.2019
Старт необычной инициативе был дан сегодня в Гродно. Здесь впервые в стране была открыта лаборатория «От поиска — к истине», где вузовские преподаватели совместно со школьными учителями будут на практике учить школьников писать научно-исследовательские труды. Ставка делается в первую очередь на наиболее мотивированных к учебе, одаренных ребят.
развернуть



78 школьных учителей области уже вызвались принять участие в работе лаборатории вместе со своими подопечными — учениками 7—11-х классов. Им предстоит напряженная исследовательская работа, которая к сентябрю должна дать плоды в виде полноценных научных трактатов. Проректор Гродненского областного института развития образования Татьяна Довгун считает, что лаборатория позволит вывести подготовку талантливой молодежи на новый уровень:

 — Мы договорились с факультетами Гродненского государственного университета имени Янки Купалы о создании своеобразных научных коллективов, в которые войдут преподаватель вуза, школьный учитель и ребята. Подготовка будет вестись по 9 предметам. Дети будут писать научную работу, учитель — направлять, преподаватель — корректировать. Собираться эти триады будут на базе нашего института ежемесячно. Таким образом мы рассчитываем приобщить детей к науке, помочь с выбором будущей профессии и развить исследовательское мышление.

Насколько эффективна выбранная форма сотрудничества, покажет Республиканский конкурс исследовательских работ «Хрустальная альфа», на который попадут победители областного этапа.
Елена Прохорова из 10-го класса 26-й гродненской школы уже имеет опыт написания научного труда. В прошлый раз она сравнивала английский, русский и белорусский языки. Находила узнаваемые созвучия и общие корни в похожих по смыслу словах:

 — Это оказалось интересно и увлекательно, особенно для таких как я: тех, кто болеет своим предметом. Тестирование — это задача чуть ли не на уровне угадывания, а здесь необходимо глубоко вникнуть хотя бы в отдельный аспект предмета. Это элемент саморазвития, который, уверена, поможет мне при учебе в вузе.

Организаторы лаборатории рассчитывают «влюбить» школьников в науку, научить мыслить логически, анализировать и систематизировать поступающую информацию. Они рассчитывают, что такой метод работы поможет в подготовке будущих первоклассных специалистов.

https://www.sb.by/articles/v-grodno-prepodavateli-vuza-budut-uchit-shkolnikov-pisat-nauchno-issledovatelskie-trudy-.html 

свернуть

Ведаў — мора, але паспрабуй вазьмі!

24.11.2019
развернуть

24.11.2019 у сталічным стартап-хабе “Імагуру” прайшла інтэлектуальна-навучальная гульня-квіз “На злом галавы”. Настаўнікі, якія актыўна прасоўваюць у школах медыяадукацыю, спаборнічалі ў ведах па тэме “Медыя”. Гульню правялі Таццяна і Сяргей Фадзіны, настаўнікі сярэдняй школы №26 Гродна. Пытанні яны прапанавалі зусім не простыя. Затое навучальны складнік не згубіўся ў забаўляльным — было і весела, і даволі напружана. Больш падрабязна аб гульне можна чытаць тут: 

Ведаў — мора, але паспрабуй вазьмі!

свернуть

Актуальныя, тэхналагічныя, практычна значныя

24.12.2019
развернуть

Заключны этап ХІV Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” прайшоў  у Слуцкім дзяржаўным каледжы. На працягу чатырох конкурсных дзён удзельнікі мерапрыемства дэманстравалі свае напрацоўкі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, абменьваліся вопытам, знаёміліся з крэатыўнымі ідэямі сваіх калег, вызначалі новыя напрамкі развіцця і змаглі запазычыць новыя ІТ-рашэнні па стварэнні электронных адукацыйных рэсурсаў. Настаўніца англійскай мовы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 26 Гродна Таццяна Фадзіна ў суаўтар­стве з настаўнікам фізікі гэтай жа ўстановы Сяргеем Фадзіным прадставілі на суд журы МААК для падлеткаў “Бачу. Чую. Разумею”.

Актуальныя, тэхналагічныя, практычна значныя

свернуть

Педагог — гэта прызванне

03.05.2018
развернуть

Менавіта пад такой назвай “Прызванне — педагог” у Гродне прайшоў фестываль педагагічных ідэй, які сёлета быў прысвечаны Году малой радзімы.

Сем гадоў запар Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі і сярэдняя школа № 26 Гродна пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, абласнога клуба “Крыштальны жураўлік” праводзяць форум маладых педагогаў. У гэтым годзе ўдзел у фестывалі, акрамя 17 каманд з Гродзенскай вобласці, прынялі каманды маладых педагогаў са школы № 29 Смаленска з Расійскай Федэрацыі і Брэста.

— Фестываль пашырае межы, штогод напаўняецца новым зместам, становіцца сапраўднай пляцоўкай абмену вопытам, атрымання новых кампетэнцый маладых настаўнікаў, — гаворыць прарэктар па навукова-метадычнай рабоце ГрАІРА Вольга Пішчык. — А мэта яго — павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі, метадычная падтрымка маладых педагогаў, уключэнне іх у навукова-даследчую дзейнасць, распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.

Дзеляцца сваім вопытам з маладымі педагогамі лепшыя настаўнікі краіны — члены рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”. Як сказала дырэктар сярэдняй школы № 26 Гродна Таццяна Даўгун, старшыня клуба “Крыштальны жураўлік” Гродзенскай вобласці, дзе традыцыйна праходзіць другі дзень фестывалю і адбываюцца майстар-класы членаў рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”, у гэтым годзе адбыліся майстар-класы па кейс-тэхналогіях, дыстанцыйным навучанні, старытэлінгу, перавернутым навучанні, сацыяльным навучанні і каворкінгу, мікранавучанні, кампетэнтнасна-арыентаваным падыходзе ў навучанні і іншых актуальных напрамках адукацыі. З лекцыямі выступілі таксама супрацоўнікі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

А пачынаўся фестываль з прадстаўлення каманд. Былі вершы, песні, танцы, а галоўнае, усё гэта расказвала аб адным — аб стаўленні маладых педагогаў да прафесіі і свайго месца ў ёй.

Каманду Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў складзе шасці маладых настаўнікаў узначаліў Сяргей Мармыш. Сяргей Генадзьевіч трэці раз прымае ўдзел у фестывалі. За тры гады работы ў гудзевіцкай школе настаўнік фізікі ўзняўся па кар’ерных прыступках і сёння з’яўляецца намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце.

— Фестываль педагагічных ідэй дае магчымасць убачыць і пачуць прафесіяналаў, атрымаць вялікі метадычны вопыт, пазнаёміцца са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў, абмеркаваць хвалюючыя нас пытанні, — гаворыць Сяргей Мармыш. — Я з задавальненнем прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве. Сёлета вельмі насычаная праграма, адным з першых пунктаў для мяне будзе лекцыя “Прафесійнае станаўленне маладога педагога”.

А вось настаўніца фізічнай культуры з сярэдняй школы № 10 Брэста Дар’я Несцярук пасля прадстаўлення каманд затрымалася на інтэрактыўным перапынку. Тут разгарнуліся майстар-класы па вырабе сувеніраў. У педагога дадатковай адукацыі Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці Алы Пікаловіч дзяўчына вучылася рабіць васількі. А калі ў апошні дзень спыталіся ў дзяўчыны аб уражаннях, што ёй спадабалася, то пачулі ў адказ: “Усё!”

Маладыя настаўнікі былі не пасіўнымі ўдзельнікамі, а вельмі актыўнымі, што і прадэманстравалі пры выкананні дамашняга задання на тэму “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”. На актыве і пазітыве, як спела каманда Слонімскага раёна (у яе склад уваходзілі шэсць прадстаўнікоў сярэдняй школы № 8), паказалі, што прафесія настаўніка, якую яны выбралі, гэта іх жыццёвы шлях.

У гэтым годзе фестываль аб’яднаў 120 маладых педагогаў. Як адзначыла старшыня Гродзенскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка, вельмі станоўчы момант, што з кожным годам расце колькасць педагогаў-мужчын. Сёлета яны склалі чацвёртую частку ўдзельнікаў.

А яшчэ ў гэтым годзе на фестывалі з’явіўся свой гімн, які спелі на адкрыцці і закрыцці. Упершыню самыя актыўныя і крэатыўныя каманды былі адзначаны памятнымі знакамі. Іх атрымалі маладыя настаўнікі са Смаленска, Кастрычніцкага раёна Гродна, Астравецкага, Ваўкавыскага, Мастоўскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.

https://nastgaz.by/pedagog-geta-pryzvanne/ 

свернуть

Благотворительная акция "Чудеса на Рождество"

развернуть

В рамках новогодней благотворительной акции «Наши дети» проходит районная пионерская благотворительная акция «Чудеса на Рождество».

18 декабря 2018 года состоялась праздничная встреча пионеров с подопечными детского хосписа. Этому дню предшествовала большая подготовительная работа: октябрятами и пионерами, их родителями и педагогами, было собранно множество замечательных и необходимых подарков для подопечных детского хосписа.

Ну и какой же новогодний праздник без Деда Мороза и Снегурочки? Пионеры нашей школы Бернацкий Ян и Коробицына Анастасия  с удовольствием сыграли эти добрые роли. Дедушка Мороз и Снегурочка слушали стихи, песни и пожелания подопечных детского хосписа и вместе с пионерами из других школ вручали им праздничные подарки!

Мы уверены, что Чудеса на Рождество согреют еще много детских сердец!

Статья в газете "Милицейский вестник"

 

свернуть